Прямая телефонная линия в администрации Первомайского района
16 декабря 2017 г. с 09.00 до 12.00 «прямую телефонную линию» с населением проводит заместитель главы администрации района Мацкевич Андрей Иванович.
Задать интересующие вопросы можно по телефону
280-05-14.

Прямая телефонная линия в Мингорисполкоме
16 декабря 2017 г. с 09.00 до 12.00 «прямую телефонную линию» с населением проводит заместитель председателя Мингорисполкома Крепак Александр Петрович.
Задать интересующие вопросы можно по телефону
222-44-44.

Новы год - самы час мяняць стэрэатыпы: у музей пара прыводзіць дзяцей не толькі для знаёмства з экспанатамі, але і для таго каб весела і пазнавальна правесці час. Асабліва напярэдані калядных і навагодніх свят і падчас зімовых канікул.

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на святочную праграму для дзяцей "Да Коласа на Новы год". Цікавыя майстар-класы, незвычайныя квэсты і новыя лялечныя прадстаўленні дазволяць кожнаму наведвальніку Коласавага Дома адчуць набліжэнне самых чакаемых свят і прынясуць святочны настрой.

Майстар-класы:

"Каляндар мой, каляндар, няхай наступны будзе ў дар!" – майстар-клас па вырабе вечнага календара;

"Падарунак для ялінкі" – майстар-клас па вырабе елачнай цацкі;

"А я віншую так…" – майстар-клас па вырабе каляднай паштоўкі.

Лялечныя прадстаўленні:

"Як звяры зіму сустракалі…";

"Як кот звяроў напалохаў";

"Разумны ўнучок".

Event – гульня "CinemaScope" – гульня-спаборніцтва на лепшы кароткаметражны ролік "Як бы Якуб Колас адзначаў Новы год ў ХХІ стагоддзі".

27 снежня а 12-й гадзіне ў Доме-музеі народнага паэта адбудзецца "Калядная ялінка". Падчас свята у кожнага ўдзельніка з’явіцца магчымасць апынуцца сярод зімовай казкі і пазнаёміцца з незвычайнымі персанажамі, паўдзельнічаць у розных забавах ды гульнях. Свята дазволіць не толькі цікава правесці час, але і пазнаёміцца з гасцінным домам народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Усе ўдзельнікі мерапрыемтсва атрымаюць памятныя падарункі!

Папярэдні запіс АБАВЯЗКОВЫ!

Кошты:

Лелечнае прадстаўленне – 1 рубель з чалавека;

Майстар-класа–2 рублі 70 капеек з чалавека;

Еvent – гульня – 2 рублі з чалавека;

"Калядная ялінка" – 2 рублі з чалавека.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by