ДНЕЙ ДО НАЧАЛА II ЕВРОПЕЙСКИХ ИГР В МИНСКЕ

Прямая телефонная линия в администрации Первомайского района г.Минска
17 ноября 2018 г. с 09.00 до 12.00 «прямую телефонную линию» с населением проводит заместитель главы администрации района Осадчая Елена Анатольевна.
Задать интересующие вопросы можно по телефону
280-05-14.

Прямая телефонная линия в Мингорисполкоме
17 ноября 2018 г с 09.00 до 12.00 «прямую телефонную линию» с населением проводит заместитель председателя Мингорисполкома Юркевич Игорь Викторович.
Задать интересующие вопросы можно по телефону
222-44-44.

дней осталось до юбилея района

Конкурс имеет более чем 18-летнюю историю, но, по-прежнему, привлекает внимание всех любителей литературного творчества Первомайского района. 

В этом году конкурсные темы звучат так:

  1. "Жыцця майго цудоўны край!" – Году малой родины посвящается.
  2. "Я ганаруся табой, мой Першамайскі раён!" – к 50-летию Первомайского района.
  3. Пачынаецца ўсе з любві…

Профессиональное жюри в составе заслуженных деятелей Беларуси в области литературного творчества Раисы  Боровиковой, Владимира Липского, Виктора Правдина, Валентины Поликаниной и заведующего отделом редакции газет «Минский курьер» и «Вечерний Минск» Владимира Николайчука оценят работы дебютантов.

Организатором конкурса выступает администрация Первомайского района г.Минска.

ПАЛАЖЭННЕ 
аб правядзенні раённага літаратурнага конкурсу "Дэбют"

ТЭМЫ:

  1. "Жыцця майго цудоўны край!" – Году малой радзімы прысвячаецца.
  2. "Я ганаруся табой, мой Першамайскі раён!" – да 50-годдзя Першамайскага раёна г.Мінска прысвячаецца.
  3. Пачынаецца ўсе з любві…

Мэты і задачы.

  1. Выхоўваць інтарэс і любоў да роднай мовы, да літаратурнай спадчыны беларускага народа.
  2. Садзейнічаць выяўленню, развіццю і рэалізацыі творчага патэнцыялу, літаратурна-мастацкіх здольнасцей грамадзян.
  3. Звярнуць увагу грамадства на неабходнасць выхавання асноўных маральных якасцей і агульначалавечых каштоўнасцей.

Арганізатары конкурсу.

Упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска;

упраўленне па адукацыі Першамайскага раёна г.Мінска.

Тэрмін правядзення конкурсу.

 Конкурс праводзіцца з 15 кастрычніка 2018 года па 15 лістапада 2018 года.

 Адборачны тур праводзіцца з 5 лістапада па 15 лістапада  2018 года.

 Падвядзенне вынікаў – 15 лістапада 2018 года.

Парадак і ўмовы правядзення конкурсу.

  1. У конкурсе прымаюць удзел усе жадаючыя ва ўзросце ад 7 гадоў і старэйшыя.
  2. Работы (6 экзэмпляраў) на конкурс прадстаўляюцца на рускай альбо беларускай мовах у машынапісным варыянце да 1 лістапада 2018 года ў адміністрацыю Першамайскага раёна г.Мінска (220012 г.Мінск, завулак Кузьмы Чорнага, 5, каб. № 313; тэл. 280 02 56, 280 24 63).
  3. Жанры конкурсных твораў – апавяданне, нарыс, верш, эсэ, п’еса.
  4. Аб’ём твораў павінен быць не больш за 5 машынапісных лістоў.
  5. Абавязкова адзначаюцца наступныя дадзеныя аўтара:

а) прозвішча, імя, імя па бацьку;

б) дата нараджэння;

в) асноўнае месца вучобы ці працы, кантактны тэлефон;

г) гурток альбо студыя (калі займаецеся дадаткова ў літаратурным гуртку  альбо студыі);

  1. Творы, пададзеныя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца.

 Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў.

Вынікі конкурсу падводзяцца па ўзроставых катэгорыях:

  • ад 7 год да 9 год;
  • ад 10 год да 14 год;
  • ад 15 год да 19 год;
  • ад 20 год да 30 год;
  • ад 31 года і старэйшыя.

I этап – падвядзенне вынікаў і заахвочванне на месцах (установы агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прамысловыя прадпрыемствы і арганізацыі раёна, вайсковыя часткі).

II этап – ацэнка раённым журы лепшых твораў, вызначэнне 3-х прызавых месцаў у кожным конкурсным жанры і ў кожнай узроставай групе.

Пераможцы раённага конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і падарункамі.

Лепшыя творы, пры згодзе галоўнага рэдактара, могуць быць надрукаваны ў рэспубліканскіх часопісах і газетах.

Арганізацыйны камітэт.

  • Асадчая А.А. – старшыня арганізацыйнага камітэта, намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска;
  • Барысенка Л.М. – начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска;
  • Кавалёва Л.Р. – намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы,  культуры і па справах моладзі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска, загадчык сектара культуры;
  • Матульскі Р.С. -  дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • Гармаза А.І. – генеральны дырэктар, галоўны рэдактар рэдакцыі газеты "Шапакляк" ;
  • Туміловіч А.М. – дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстрах па Першамайскаму раёну г. Мінска.

VI. Журы.

  1. Баравікова Р.А. – старшыня, спецыяльны карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова, Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  2. Праўдзін В.А. – член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі;
  3. Паліканіна В.П. – паэтэса, рэдактар аддзела культуры часопіса "Гаспадыня", член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза расійскіх пісьменнікаў, Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  4. Ліпскі У.С. – галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка", Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі;
  5. Нікалайчук У.Ф. – загадчык аддзелам рэдакцыі газет "Мінскі кур’ер", "Вячэрні Мінск"