МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА

ПРЭС-РЭЛІЗ

Дзень памяці Якуба Коласа

13 жніўня 1956 года пайшоў з жыцця народны паэт Беларусі Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч). Яшчэ пры жыцці паэт быў адным з тых, хто ўвасабляў нашу нацыянальную літаратуру. Якуб Колас не  толькі  бліскучы  майстар  мастацкага  слова,  але  і  глыбокі  інтэлектуал, аўтар неўміручых паэтычных шэдэўраў “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, юбілеі якіх сёлета адзначаюцца.

Дзейнасць знакамітага пісьменніка, яго роля і значэнне ў нацыянальным духоўным адраджэнні беларусаў высока ацэнены нашчадкамі.  У сталіцы і на радзіме Якуба Коласа, на Стаўбцоўшчыне, а таксама ў мясцінах, звязаных з жыццём і дзейнасцю Песняра, вітаюць наведвальнікаў музеі пісьменніка. Чым далей, тым больш спраўджваюцца радкі беларускага паэта Петруся Броўкі, прысвечаныя Якубу Коласу: “Твой сад цвіце ў радаснай краіне, ягоны шум прасторамі звініць, і доўга будзеш ты пад небам сінім ісці, спяваць, паэт, і жыць, і жыць”.

13 жніўня, у дзень памяці паэта, а 13.00 музей Якуба Коласа запрашае на адкрыццё часовай экспазіцыі “Спяшаецца сэрца…” па малавядомых матэрыялах з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, прысвечанай апошнім гадам жыцця народнага паэта, а таксама на аўтобусна-пешаходную  экскурсію “Якуб Колас і Мінск”, якая дапаможа глыбей пазнаць жыццё беларускага Песняра праз падарожжа па мясцінах у Мінску, якія звязаны з яго імем.

У 15.00 адбудзецца памінальны мітынг і ўскладанне кветак да магілы Песняра. Удзел у ім прымуць літаратары, грамадскія дзеячы, мастакі, навукоўцы, прыхільнікі творчай спадчыны народнага паэта Беларусі.

 

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

Прямая телефонная линия в администрации Первомайского района г.Минска
23 февраля 2019 г. с 09.00 до 12.00 «прямую телефонную линию» с населением проводит заместитель главы администрации района Осадчая Елена Анатольевна.
Задать интересующие вопросы можно по телефону
280-05-14.

Прямая телефонная линия в Мингорисполкоме
23 февраля 2019 г. с 09.00 до 12.00 «прямую телефонную линию» с населением проводит заместитель председателя Мингорисполкома Цуран Артем Николаевич.
Задать интересующие вопросы можно по телефону
222-44-44.

дней осталось до юбилея района