ДНЕЙ ДО НАЧАЛАII ЕВРОПЕЙСКИХ ИГР В МИНСКЕ

Прямая телефонная линия в администрации Первомайского района г.Минска
21 июля 2018 г. с 09.00 до 12.00 «прямую телефонную линию» с населением проводит управляющий делами администрации района Ванкевич Алексей Львович.
Задать интересующие вопросы можно по телефону
280-05-14.

Прямая телефонная линия в Мингорисполкоме
21 июля 2018 г. с 09.00 до 12.00 «прямую телефонную линию» с населением проводит заместитель председателя Мингорисполкома Лаптев Виктор Сергеевич.
Задать интересующие вопросы можно по телефону
222-44-44.

дней осталось до юбилея района

У межах міжнароднага літаратурнага  праекта“Літаратурны глобус”  да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

23 лістапада 2017 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Мір жанчыны ў літаратуры: ад Ліліт да Лаліты” Анастасіі Вальс і прэзентацыя паэтычнага зборніка “Для цябе” Эліны Аверынай у межах міжнароднага літаратурнага  праекта“Літаратурны глобус” да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.

Выстаўка графікі "Свет жанчыны ў літаратуры: ад Ліліт да Лаліты" – мастацкія работы ў аўтарскім стылі. Кожная з іх створана ў адзіным экзэмпляры і не мае копій. Гераіні розных жанраў – прозы, паэзіі, драматургіі, казкі –  знаходзяць свой вобраз і ажываюць у лініях. Іх жарсці, намеры, лёс… Кожны вобраз суправаджаецца ўрыўкам з літаратурнага твору.

Аўтар выстаўкі – мастачка Анастасія Вальс  нарадзілася ў Астрахані (Расія) у 1983 годзе. З 1987 г. жыве ў Літве. Скончыла мастацкую школу і гуманітарную гімназію ў г. Вісагінас. У 2009 г. паспяхова скончыла Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную Акадэмію тэатральнага мастацтва па спецыяльнасці тэатразнаўца (тэатральная крытыка і гісторыя). Працавала ў пецярбургскіх тэатрах, друкавалася ў расійскіх і літоўскіх тэатральных часопісах, і газетах (“ProScenium”, “Культура”, “Пецярбургскі тэатральны часопіс”,“Агляд”, “Літоўскі кур'ер”, “Экспрэс-тыдзень”, “Зара” і г. д.), загадвала літаратурнай часткай у Рускім драматычным тэатры Літвы, прымала ўдзел у фестывалях і выстаўках, была членам журы ў тэатральных, кіна- і літаратурных конкурсах. Займалася пісьменніцкай дзейнасцю, перакладамі п'ес і артыкулаў. Валодае рускай, літоўскай, ангельскай, французскай, нямецкай, італьянскай мовамі. Персанальныя выстаўкі  жывапісу, графікі і фатаграфіі былі арганізаваны ў Вісагінасе, Вільні, Санкт-Пецярбургу, Гамбургу, Абу-Дабі, Доха, Остэндзе. Анастасія стварыла свой графічны стыль «жывая лінія», калі малюнкі нараджаюцца спантанна – без накідаў, і ствараюцца на адным дыханні. У сваіх работах мастачка выкарыстоўвае туш і акварэль.

Паэтэса Эліна Аверына нарадзілася ў горадзе Пенза ў 1973 годзе. Вучылася ў Таржку ў Мастацкім вучылішчы залатога шыцця. У Літве скончыла Вільнюскі педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці міжкультурныя камунікацыі і магістратуру Вільнюскага ўніверсітэта. Выкладае кераміку, праводзіць экскурсіі па Вільні, стварае аўтарскія лялькі. У Мінск паэтэса прыедзе з прэзентацыяй паэтычнага зборніка “Для цябе”.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by